Главная > Новости > Спецпроект > Дранікі з мясам па-новаму. Гатуем легендарную страву на майскія святы


Дранікі з мясам па-новаму. Гатуем легендарную страву на майскія святы

11:55, 30.04.2019 3493 Источник: gorod212.by

Прапануем на майскія святы прыгатаваць класічныя беларускія дранікі. Але не зусім звычайныя! 

11

Па-першае, для дранікаў нам спатрэбіцца бульба. Бульбіны чысцім і шаруем на цёрцы для дранікаў ці выкарыстоўваем кухонную тэхніку. Адну цыбуліну трэба насекчы дробна або перацерці на той жа цёрцы. Дадаем адно курынае яйка, соль і спецыі дасыпаем па гусце. Цяпер кладзём дзве сталовыя лыжкі смятаны. Усё старанна перамешваем і дадаем муку.

10

8

Для фаршу мы возьмем курыныя сцёгны «Вітконпрадукт». Гэта сакавітае мяса – тое, што нам і трэба! У фарш дадамо зеляніну і насечаную цыбулю, цяпер солім і змешваем.

7

Патэльню змазваем сланечнікавым алеем, добра разаграваем і выкладваем прыблізна чарпак бульбянога цеста, акуратна размяркоўваем лыжкай па ўсёй патэльні. Бульбяны блінец хутка зарумяніцца. Двума лапаткамі перавярніце яго. Зараз гэта самы сапраўдны залацісты дранік!

6

Калі ўзнікаюць складанасці і дранік ірвецца, дадайце яшчэ трохі мукі ў цеста. З шасці бульбін ў нас атрымалася сем вялікіх дранікаў.

Пачакаем пакуль трошкі астынуць. Цяпер кладзем фарш на дранік тонкім пластом, так будзе лягчэй закруціць яго. Заварочваем у рулецік і складаем ў форму. Яе можна перад гэтым змазаць алеем або заслаць фальгой ці паперай для выпечкі. Калі ўсе рулеты будуць гатовыя, нам зноў спатрэбіцца фальга або папера для выпечкі, каб закрыць іх зверху.

5



4

Адпраўляем у разагрэтую да 180 градусаў духоўку хвілін на 20 каб запекся фарш. Цяпер змазваем смятанай і пасыпаем зверху нацёртым сырам. Не зачыняючы зверху бляху пакінем у духоўцы яшчэ хвілін на дзесяць.

3

2

Усё, сябры, гэтыя дарагія сэрцу дранікі гатовыя. На стол іх ставім са смятанай і зелянінай. Ежце так, як вам падабаецца! Любімая страва па-новаму выглядае проста выдатна, хоць на святочны стол!

12

1

Чытайце таксама

Этот пирог сделает ваш праздничный вечер. И главное – он не отнимет много времени и денег

Удивите семью на выходных французским пирогом: Киш с курицей, грибами и брокколи

Приготовили вкусную тыкву с рисом и курицей по сложному рецепту от полоцкого шеф-повара. Вы просто обязаны повторить 

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

facebook   messenger   social   insta   58cbe3ace31ff15adc715b82      



Автор: gorod212.by




Не вижу код