Главная > Новости > Общество > Адкрыццё сезона «Навукі па-за сабой»


Адкрыццё сезона «Навукі па-за сабой»

11:12, 12.09.2022 455

«Тэорыя струнаў - магчымая Тэорыя ўсяго». Навукоўцы заўжды хацелі зразумець законы Прыроды. І да 20-га стагоддзя ўсе было супер, бо будаванне свету тлумачылася механікай Ньютана. Але ў 20-м з адкрыццём тэорыі адноснасці і квантавай механікі, апынулася, што ўсіх заканамернасцяў мы зноў не ведаем. І вось фізікі шукаюць Тэорыю ўсяго.

Лектарка Святлана Волчак распавядзе пра адну з тэорый, якая прэтэндуе ёю стаць - Тэорыю струнаў.

Тэорыя струнаў - гэта спроба аб'яднаць квантавую механіку з агульнай тэорыяй гравітацыі. Іншымі словамі мікрасвет (вельмі малыя аб'екты, як пратоны і кваркі) і макрасвет (вельмі вялікія, як планеты і зоры). У аснове матэрыі цяпер ляжаць струны і браны. І розныя ваганні струны з'яўляюцца рознымі вядомымі часціцамі, з якіх складаецца мацерыя.

Запрашаем!
Калі? 17 верасня ў 13.00
Дзе? Віцебская абласная навукова-тэхнічная бібіліятэка (Пушкіна, 6)
Хто? Святлана Волчак - магістарка фізіка-матэматычных навук, папулярызатарка фізікі/

17 09 2022



Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

facebook   messenger   social   insta   58cbe3ace31ff15adc715b82      





КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА




Не вижу код