Главная > Новости > Культура > Мастацкі музеі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея запрашае на выставу Уладзіміра Пракапцова “Пад знакам бясконцасці”


Мастацкі музеі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея запрашае на выставу Уладзіміра Пракапцова “Пад знакам бясконцасці”

11:12, 14.09.2023 1077

15 верасня 2023 года а 15-й гадзіне 15-й хвіліне ў філіяле Мастацкі музеі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы Уладзіміра Пракапцова “Пад знакам бясконцасці”.

Афиша 60х85 см .

Выстава прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кандыдата мастацтвазнаўства, ганаровага прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама 25-годдзю дзейнасці Уладзіміра Іванавіча Пракапцова на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея.

Выстава паказвае разнастайнасць творчых інтарэсаў аўтара як мастака, мастацтвазнаўцы і арганізатара музейнай справы Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 40 работ з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, Музея горада Мінска, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і асабістай калекцыі аўтара. Творчасць мастака характарызуецца арыгінальным пазнавальным стылем, глыбокім філасофскім зместам, сцвярджэннем вечных духоўных каштоўнасцей, зваротам да сваіх каранёў, любоўю да сваёй зямлі, сваіх бацькоў. Карціны ўяўляюць сабой сплаў суб’ектыўна-лірычнага і рацыянальна-прагматычнага пачаткаў, што дае магчымасць раскрыць і паказаць на палатне парыў сваіх пачуццяў і думак праз гарманічную завершанасць, кампазіцыйную, пластычную і колеравую арганізацыю твора. Сярод прадстаўленых палотнаў, пачынаючы з васьмідзясятых гадоў ХХ стагоддзя, – карціны розных жанраў: пейзажы, нацюрморты, партрэты, эпічныя палотны, а таксама карціны, напісаныя падчас мастацкіх акцый у Віцебску.

На выставе ўпершыню будуць прадстаўлены тры новыя творы: “Настальгія”, “Суладдзе зямнога і нябеснага. Памяці Веры” і “Дарога да дому”. У экспазіцыі таксама можна ўбачыць кнігі У. І. Пракапцова, прысвечаныя вядомым майстрам Беларусі – Станіславу Жукоўскаму, Вітольду Бялыніцкаму-Бірулю, Фердынанду Рушчыцу і іншым, якія ўвайшлі ў серыю выданняў “Славутыя мастакі з Беларусі”, ініцыятарам якой ён з’яўляецца.

Творы У. І. Пракапцова знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Мінск), Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава, Гомельскага абласнога палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў, Полацкага нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, Добрушскага і Лепельскага раённых краязнаўчых музеяў, у Нацыянальным мастацкім музеі г. Чунціна (КНР), Нацыянальным мастацкім музеі Кітая ў Пекіне, прыватных калекцыях.



У. І. Пракапцоў за асабісты ўклад у развіццё мастацтва ўдастоены звання “Ганаровы грамадзянін г. Добруша” і “Ганаровы грамадзянін Лепельскага раёна”.

Выстава працягнецца да 31 кастрычніка 2023 года.

 

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

facebook   messenger   social   insta   58cbe3ace31ff15adc715b82      





КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА




Не вижу код