Главная > Новости > Новости компаний > Незвычайныя дранікі гатуем разам з «Вітконпрадуктам» — хутка і смачна!


Незвычайныя дранікі гатуем разам з «Вітконпрадуктам» — хутка і смачна!

09:01, 30.11.2021 1890 Источник: gorod214.by

Сёння гатуем смачную і сытную страву з простых прадуктаў. Дакладна спадабаецца ўсім беларусам!

6

5

Спачатку прыгатуем цеста для дранікаў. Для гэтага бульбу чысцім, націраем на буйной цёрцы або ў камбайне, солім і перчым. Калі нацёртая бульба вылучыла шмат соку, то лепш яе адціснуць, затым дадаем курыныя яйкі і муку. Добра пермешваем. Варанае курынае мяса рэжам лустачкамі. Мы выбралі курыцу «Вітконпрадукт», таму што ўпэўненыя ў якасці гэтай прадукцыі.

Сыр націраем на цёрцы, зеляніну дробна сячэм.

На патэльню выкладваем бульбяное цеста. Размяркоўваем па ўсёй паверхні патэльні. Калі падрумяніцца — пераварочваем бульбяны блін і выкладваем начынне на палавінку бліна — мяса, нацёрты сыр і парэзаную зеляніну. Калі надта хочацца, можна дадаць іншыя прадукты.

4

Праз 2-3 хвіліны складаем блін напалову так, каб начынне апынулася ўнутры. Добра абсмажваем.

Можна падаваць!



3

2

1

Чытайце таксама:

Дранікі з мясам па-новаму. Гатуем легендарную страву на майскія святы

Рецепт на выходные: удивите семью вкусными эчпочмаками

Рулетики из куриного филе по мотивам Кордон Блю



Автор: gorod214.by




Не вижу код