NAVIBAND С ПРЕЗЕНТАЦИЕЙ НОВОГО АЛЬБОМА
Место:
Витебск, концертный зал
Время:
02.03.2018,

19:00

Стоимость:
15,00 - 25,00 руб.
Описание:

Фіналісты конкурсу «Еўрабачанне-2017» гурт NAVIBAND 
2 сакавіка 2018 года ў 19.00 прэзентуюць у Віцебску сваю новую працу – альбом «Адной дарогай».

«Мы вельмі натхніліся ўсімі падзеямі, якія адбыліся з намі за апошнія паўгады: гэта вялікая колькасць канцэртаў, паездак і, вядома, конкурс «Еўрабачанне», пасля якога мы адчулі вялікую падтрымку людзей з Беларусі і іншых краін. Большасць песень у альбоме напісаныя ў выніку невялікага творчага эксперыменту – адразу пасля Кіева мы ўсім гуртом з’ехалі на тыдзень у вёску, за 300 кіламетраў ад Мінска, дзе цалкам ізаляваліся ад знешняга свету, натхняліся прыродай, музіцыравалі. Так нарадзіўся новы альбом, які ўжо вельмі хочацца прадставіць людзям», – расказваюць Ксюша і Арцём.

Пасля канцэртаў у Варшаве ды Нью-Йорку NAVIBAND завiтаюць у Віцебск, дзе 2 сакавіка ў 19.00 у канцэртнай зале “Віцебск” (круглая зала) пройдзе iх сольны канцэрт, на якiм можна будзе пачуць песнi з новага альбома i ўсе хiты гурта.

Квіткі: 15.00-25.00 рублёў 
Квіткі ў касах горада і на www.kvitki.by
Касы: (0212) 63-93-92   
Інфалінія: (0212) 67-22-92, (029) 712-1111

Источник: www.gck.by


БЛИЖАЙШИЕ СОБЫТИЯ