ВОСЕНЬСКАЯ МІСТЭРЫЯ: ПОДЫХ СЯРЭДНЯВЕЧЧА
Место:
Лялька, белорусский театр в Витебске
Время:
28.10.2017,

19:00

Стоимость:
8,00 руб.
Описание:

Вас чакае: рыцарскія двубоі, старажытныя танцы, майстар-класы лепшых выцебскіх рэканструктараў, фаер-шоу, а таксама спектакль - фантазія паводле твораў Уладзіміра Караткевіча "Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў".

Спектакль-фантазія перанясе гледача ў далёкія часы – часы Сярэднявечча на Беларусі. Тады, калі кнігі былі забароненыя, калі не было вольнасці, калі адзінай зброяй была музыка, а выратавальнікамі – вандроўныя песняры…
Лепшым з такіх музыкаў, які насіў у сваім сэрцы любоў да роднай зямлі і нагадваў людзям аб забытай свабодзе, гонары і радасці, быў скрыпач Алесь Бан-Жвірба. Пашкадаваўшы самаадданае Каханне бескарыслівых Янука і Марты, што ажаніліся, нягледзячы на пагрозу помсты закаханага ў Марту жорсткага Магната, Бан-Жвірба зрабіў немагчымае і выратаваў маладых.
“Калі ты не складзеш такой песні ў гонар Радзімы і волі – шэлег табе цана” нагадвае нам Уладзімір Караткевіч вуснамі Бана-Жвірбы аб сапраўдным прызначэнні не толькі творцы, але і кожнага чалавека.

Источник: lialka.by


БЛИЖАЙШИЕ СОБЫТИЯ