Главная > Афиша > Вянок нявесты


Вянок нявесты

Выставка

Место
Витебский областной методический центр народного творчества

Дата и время
23.10.2019 - 22.11.2019


З 23 кастрычніка па 22 лістапада ў выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці (вул.Леніна, 35-а) будзе праходзіць выстава «Вянок нявесты» і ўсё для вяселля. Традыцыйныя вясельныя галаўныя ўборы жыхароў Падзвіння, Падняпроўя, Паазер’я ўсіх канфесій (праваслаўнай, каталіцкай, стараверскай, іўдзейскай) розных часоў можна ўбачыць усім зацікаўленым.

У калекцыях: вянкі нявесты, каруны (насіліся першы год пасля вяселля), павязкі і вянкі дружак нявесты, картузы жаніха і шафераў, хустачкі (насіліся на плячах жаніхом і дружкамі, шаферамі), букеты (насіліся на грудзі дружкамі, шаферамі), фатаздымкі ў рамках, а таксама артэфакты пасагу нявесты, атрыбуты вясельнага абраду і лялечныя кампазіцыі вясельнага сюжэту і шмат іншага.

Калі ёсць пытанні — тэлефануйце: 33-60-47; 42-87-71; 35-91-46.