Главная > Афиша > Сава Сіўко


Сава Сіўко

Выставка

Место
Витебский областной краеведческий музей

Дата и время
14.06.2019 - 30.06.2019


У год Малой радзімы Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставу “Сава Сіўко (1888-1978). Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя  з дня нараджэння” у межах IV Міжнароднага фотафестываля “Фотакрок” ім. С. Юркоўскага.

Выстава прадставіць творчую спадчыну вясковага фатографа Савы Уладзіміравіча Сіўко (1888 – 1978), які нарадзіўся ў вёсцы Сенна, што ў 5 км ад невялікага беларускага мястэчка Любча і працаваў у гэтым рэгіёне больш за 30 гадоў. Прадстаўленыя матэрыялы з’яўляюцца ўнікальнай скарбніцай візуальнай інфармацыі пра паўсядзённае жыццё беларусаў-"заходнікаў" у складаную эпоху перамен – 20-50-е гады ХХ стагоддзя.

А пачыналася ўсё паўтары гады таму назад, калі ў фонды музея патрапілі два невялікіх чамаданчыка са старымі шклянымі пласцінкамі міжваеннага часу. Але ні  аўтар, ні дакладныя месцы фотаздымкі на той час былі невядомыя. Уражваў сам факт існавання такой шматлікай калекцыі. Захавалася 582 (а сёння іх колькасць склала 1027!!) крохкіх шкляных негатыва. І гэта пасля усіх катаклізмаў ХХ стагоддзя!!! Музейшчыкі пачалі працу па пошуку аўтара архіва стагоддзя.

Выстава прадставіць новыя знаходкі, што паўсталі пад час музейных экспедыцый дзякуючы землякам фатографа – жыхарам мястэчка Любча, вёсак Купіск, Сенна,  адзін з якіх – 98-гадовы жыхар з вёскі Нянькава Іван Ігнацьевіч Камар – узгадаў імя аўтара фатаграфій Савы Уладзіміравіча Сіўко.

На выставе будзе прадстаўлена толькі 1/6 частка унікальнага фотаархіва – 170 фатаграфій Савы Сіўко. Большасць з іх – гэта сапраўдныя желаціна-срэбныя фотаадбіткі, надрукаваныя з арыгінальных фотанегатываў  метадам кантактнага фотадруку сучасным фотамастаком Альбертам Цэхановічам.

Сярод знойдзеных на паддашы рэчаў фатографа, была ўнікальная рэч – маляваны фатаграфічны экран, на фоне якога у 1930-х гадах рабіў партрэтную фотаздымку фатограф. У мінулым годзе экран быў адрэстаўраваны мастаком-рэстаўратарам музея Юліяй Дранец. Зараз дэманструецца яго дакладная лічбавая копія, спецыяльна зробленая для мабільнай версіі выставы. Спонсарам выступіла беларуская кампанія Sprinks.

Шмат кранальных гісторый аб тагачасным жыцці пачулі мы пад час музейных вандровак па Любчанскім краі. Магчымасць  выслухаць гэтыя асабістыя гісторыі з першых вуснаў атрымаюць усе наведвальнікі выставы, калі скарыстаюцца адмысловымі аўдыа гідамі.

Спецыяльна для гэтага выставачнага праекта была створана кароткаметражная відэаінсталяцыя “Савва Сіўко. Фатограф Любчанскага края”, рэжысёр і аператар Андрэй Васкрасенскі, аўтар-сцэнарыя Альберт Цэхановіч. Стужка будзе дэманстравацца у прасторы выставачнай залы ў рэжыме нон-стоп.

Дзень і час адкрыцця выставы паведамім пазней, калі будзе вядома праграма “Фотакрока”!