Главная > Афиша > Спеўны сход


Спеўны сход

Спеўны сход

Место
Лялька, белорусский театр в Витебске

Дата и время
21.10.2018

17:00



«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, на якія людзі збіраюцца разам, каб спяваць разнастайныя беларускія песні. Спяваць можа кожны. Пасля невялічкай вакальнай размінкі ўсе наведвальнікі развучваюць і спяваюць песні пэўнай тэматыкі разам з вядоўцам. На кожны «Спеўны сход» запрашаецца адмысловы госць. У сталіцы ўжо адбыўся шэраг «сходаў», на якіх усе ахвочыя змаглі выканаць песні пачатку ХХ стагоддзя, палесскія песні, гімны часоў БНР і ня толькі. Запрошанымі гасцямі на «Спеўных сходах» пабылі і Зміцер Вайцюшкевіч, і Лявон Вольскі, фальклорны гурт ВАРГАН і шмат іншых. Стваральнік і кіраўнік праету «Спеўны сход» – добра знаёмы Віцебчукам сьпявак і музыка, фронтмэн гурта ВУРАЙ Сяржук Доўгушаў. Сталічны праект «Спеўны сход» крочыць па рэгіёнах. Цягам месяца кастрычніка «сходы» распачнуцца ў Гародні, Маладзечне, Вілейцы, Берасці, Бабруйску і Віцебску. У Віцебску праект стартуе «Дзіцячым спеўным сходам». Запрашаюцца дзеткі і бацькі, каб разам з намі развучыць і супольна выканаць дзіцячыя песенькі-жарцікі, песенькі-гульні, забаўлянкі і калыханкі. Запрошаны госць – кіраўнік праекту Сяржук Доўгушаў.

Запрашаем завітваць, каб адчуць асалоду супольных спеваў!