10:30
У якім творы Воўк хацеў пажывіцца трымя вясёлымі персанажамі? Кім былі гэтыя браты? Ну, канечне, парсючкамі! А паўстае гэтая гісторыя перад гледачом у апавяданні артыстаў кабарэ. Што такое кабарэ? Гэта месца, дзе нарадзіўся жанр эстрады.
Уяўленне малых і дарослых хвалююць першыя акорды яркіх мелодый. Заслона адчыняецца і вось яно – сапраўднае кабарэ. Расквечаная лямпачкамі дэкарацыя, эфектныя касцюмы артыстаў (якія, дарэчы, у час спектакля будуць неаднойчы зменены) і, вядома, казка са сваёй вялікай мудрасцю: будуй жыцце так, каб яго ніякія вятры не разнеслі.